Спадчына: Кажадуб Святаслаў Рыгоравіч
Панядзелак, 30 Сакавік 2026 12:29
17 студзеня 2026 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Святаслава Рыгоравіча Кажадуба (1936–2025), настаўніка, журналіста, пісьменніка
Святаслаў Рыгоравіч Кажадуб нарадзіўся 17 студзеня 1936 г. у г. Нароўля Палескай (цяпер Гомельскай) вобласці. У сям’і было чацвёра дзяцей. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў сям’і засталося трое хлопчыкаў: Уладзік і блізняты Святаслаў і Міколка, бо старэйшая сястра Галя з сяброўкай паехалі ў Ленінград на працу і лёс яе быў невядомы.